Новости

Літаратурная гасцеўня “Запрашаем да Купалы”

У музеі этнічнай спадчыны Беларусі “Зямля бацькоў” нашага дому-iнтэрнату 14 лiпеня адбылася літаратурная гасцеўня “Запрашаем да Купалы”, прысвечаная 140 годдзю са Дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы і Году гістарычнай памяці.

Жыхары разам з супрацоўнікамі падрыхтавалі цікавую і павучальную праграму. Гучалі вершы і песні на словы паэта, для гледачоў адбылося віртуальнае падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” па музейнаму комплексу Янкі Купалы ў весцы Вязанка. А разыначкай гасцёўні стаў пастаноўчы урывак з п’есы Купалы “Прымакі”. Добры настой, прыліў надхнення і адухоўленасць, найлепшыя эмоцыі адчулі жыхары дома-інтэрната.

Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала – выдатны народны паэт, драматург, палымяны публіцыст без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Яго творы жывуць і будуць жыць у памяці беларусаў праз стагодзі. 

“Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй…”
Янка Купала

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *